Паразмаўлялі з беларус_камі пра вымушаную міграцыю з жывёламі
Пры розных абставінах са сваімі жывёлкамі ў Кіеў былі вымушаны з’ехаць Арсеній, Юля і Надзея. А з пачаткам ваенных дзеянняў іх толькі наладжанае жыццё перавярнулася зноў. Перад кімсьці паўстаў чарговы тэрміновы ад’езд, а хтось прыняла рашэнне заставацца ва Украіне, нягледзячы на выбухі.

Арсеній і яго пясчанкі. З’ехалі ў Кіеў у снежні 20-га, зараз у Польшчы
Як жыццё з любімымі коткай і сабакам дапамагаюць Надзеі адчуваць дом у эміграцыі пасля ўсяго перажытага? Як гэта — бегчы спачатку з Беларусі, а потым з-пад выбухаў разам з дзвюма мышкамі? І як сабака доўгі час заставаўся адзіным сябрам і сэнсам трымацца для Юлі? Расказваюць беларусы і беларускі, якія перажылі гэта на ўласнаму досведзе.
З мышамі мы разам з чэрвеня 20-га года, партнёрка іх падаравала мне на дзень народзінаў. На той момант, калі мы пераязджалі, мы былі толькі паўгода разам, але ўжо вельмі да іх звыклі. Аёмі, на жаль, у гэтым годзе нас пакінула. Але яны шмат пабачылі за сваё жыццё.
Тое, што жывёлак трэба адразу забіраць з сабой, — гэта было нават не пытання. Гэта ж нашыя жывёлкі. Гэта як дзяцей пакінуць — не зробіш жа так.
Пры ад’ездзе з Беларусі складана было даведацца, якія паперы патрэбны на мышэй. Але ў маім горадзе былі добрыя ветэрынаркі, яны паставілі ўсе штампы: што мышы чыпіраваны, прышчэплены, каранцін адсядзелі і гэтак далей — з усімі гэтымі паперамі я і паехаў.
У Кіеве ўжо за месяц да пачатку вайны ў мяне стаяў трывожны чамаданчык, быў гатовы план. Трэба было толькі вельмі хутка закінуць мышэй у пераноску — вось так я з імі і паехаў. Адразу мы прыехалі ў Роўна, потым у Львоў — Ужгарад — Кошыцэ ў Славакіі, а адтуль ужо ў Польшчу. Гэта быў эвакуацыйны цягнік, ніхто нічога не правяраў — там проста пералічвалі людзей, пералічвалі пашпарты, і ўсё. Жывёл не глядзелі, а пясчанак і не заўважалі.
Мышы вельмі вывазіліся, для іх стрэс столькі сядзець у пераносцы. Але кожны раз, калі мы дзесь спыняліся, я адчыняў пераноску, каб яны маглі пабегаць, даваў ім якую-небудзь садавіну ці агародніну, каб пагрызлі, бо ў іх не было паілачкі, каб папіць, усе гэтыя дні. Падчас пераездаў мышы стрэсавалі, але, мне здаецца, яны былі вельмі радасныя, што гэта кожны раз скончвалася. Бо яны вельмі доўга знаходзіліся ў пераносачцы і былі вельмі рады вылезці і трапіць у вялікую прастору.
Мышы падтрымлівалі мяне, калі сядзіш адзін у хаце і яшчэ мала навокал знаёмых. Вось гэтае адчуванне, што нешта жывое капашыцца, і ты можаш ім прапанаваць вылезці, каб яны пабегалі поруч з табой. Гэта дапамагае пражываць адзіноцтва. І вось гэтае пачуццё, што ты адказны за кагось — яно трымае твой розум занятым. Пры пераездзе ва Украіну першае, што я купіў, — гэта акварыум для мышэй. І тое ж самае я зрабіў тут: толькі засяліўся, і на наступны жа дзень зранку паехаў за акварыумам, каб яны маглі нарэшце вольна сабе бегаць

Юля з сабакам Штрышком. З 2021 года жывуць ва Украіне
Сразу я не могла предположить, что моя эмиграция надолго. Думала, месяца на два-три. Тем не менее я сразу поняла, что нужно забирать Штриха к себе, потому что его не на кого было оставить. Я нашла ему у друзей передержку, и мы договорились, что как только я обоснуюсь в Киеве, то сразу же его заберу.
По приезде я нашла людей, которые занимаются перевозками животных наземным способом. Они позаботились и о документах, и о перевозке. Главная сложность была в ожидании. Дорога для Штриха оказалась сложной, он приехал ко мне очень потерянный и напуганный, но оклемался за два дня. С тех пор мы с ним не расставались.
По сравнению с Беларусью, в Украине гораздо больше петс-френдли мест. Но есть различие, которое бросается мне в глаза: здесь мало площадок для выгула собак. Может быть, я привыкла, так как жила в шаговой доступности от вольера, за которым ухаживали собачники. В Киеве такие тоже есть, но не там, где мы жили. В Ивано-Франковске, где я сейчас живу, есть парки, но не хватает закрытого вольера, где можно было бы спустить Штришка с поводка побегать.
Ассортимент в зоомагазинах тут гораздо шире: есть целые супермаркеты для животных, где сразу можно найти и корм, и девайсы, и амуницию, и витамины для питомца. Еще мне кажется, что на улицах отношения к животным более дружелюбное. Я помню, когда мы гуляли дома в Беларуси, то часто нам говорили: что вы тут с собакой ходите? Здесь больше улыбаются, гладят пёсика, узнают про него. В общем, более коммуникабельны с животным.
Когда я только уехала, для меня первостепенным было перевезти Штриха. Все мои силы были сконцентрированы, чтобы найти жилье, найти хорошего перевозчика, который доставит собаку в целости и безопасности. Когда он приехал, мои силы были направлены на то, чтобы ему было хорошо там, где он сейчас есть.
Очень долго продолжалось так, что моим единственным смыслом существования была забота о своем питомце. Потому что, кроме меня, о нём некому было бы позаботиться, и это придавало смысл в то нелегкое время. Поэтому я часто говорю, что Штрих буквально спас мне жизнь в эмиграции. Я чувствовала перед ним ответственность, и это меня мотивировало не застревать в своих тревогах, страхах и депрессии. Я знала, что при любом раскладе я заберу свою собаку и мы будем вместе

Надзея, котка Феня і сабака Ума. У 2020 з’ехалі ў Кіеў, зараз жывуць у Варшаве
Гадоў пяць таму ў нас на ператрымку засталося два кацяняты, сярод іх і Феня. У мяне столькі катоў за жыццё было, але ніводнаму з іх мне не хацелася так даць валшэбнага пендзеля, ён быў такі дзелавы! У нас не склалася ўвогуле. І калі прыязджалі глядзець яго брата, я так спадзявалася заўсёды, што забяруць Феню. І Феню забралі. Але Феню нам потым вярнулі. Карацей, два разы мы аддавалі Феню і два разы нам яго вярталі. Цяпер Феня пераехаў з намі: спачатку ў Кіеў, а зараз у Польшчу. І гэта самы цудоўны кот у маім жыцці. Ён быў такі дзікі спачатку, а цяпер гэта самы пяшчотны кот на свеце.
Ума з’явілася ў нас у 2020-м годзе. У разгар каронавіруса ў мяне з’явілася ідэя фікс, што мне патрэбен сабака. Напэўна, псіхіка падказвала спосабы спраўляцца з сітуацыяй. І я гадзінамі шукала сабаку з прытулку і наткнулася на Уму – гэта было вось яно, як я сабе ўяўляла.
Не стаяла пытанне, што мы пакідаем жывёл у Беларусі, таму мы ехалі адразу з імі. Зрабілі ўсе дакументы, але ўначы нам патэлефанавалі з мяжы: жывёл не прапускаюць, нешта не спадабалася ветэрынару. Муж тады ўжо быў у Кіеве, а я адпраўляла іх з Беларусі і ўвогуле дзве ночы не магла спаць. Жывёл пратрымалі на мяжы больш за суткі. То бок яны стаялі ў машыне — Феня ў пераносцы, Ума ў клетцы — у багажнаму адсеку, з незнаёмымі людзьмі. Але мы трымалі сувязь, нам прысылалі паведамленні, што і як з імі. Потым, калі муж даслаў мне фоткі і відэа, як яны ўжо ў кватэры, я ўжо не стрымлівала слёз, бо вельмі перажывацельна гэта было.
Выхаванцы для мяне – гэта праўда пра дом. Гэта такі рытуал: калі ты ў Менску прачынаўся, сабака прыносіла сваю пысу з раніцы, кот на цябе ляжыць… І ў Кіеве гэтае самае, і тут тое самае. Гэта пра радасць. Гэта ж навуковы факт, жывёлатэрапія: калі мы іх гладзім, то выдзяляецца сератанін, гармон радасці. Гэта тое, што моцна зазямляе, дае нейкую апору, што не ўсё страчана. І вочкі, якія на цябе глядзяць, — для мяне гэта вельмі вялікая падтрымка
Я ўразілася розніцай паміж стаўленнем да жывёл у Кіеве і ў Беларусі. Гэта было відавочна: жывёл вельмі шмат, вельмі шмат пляцовак для сабак, усюды можна заходзіць з сабакам. У Менску Уму часта абыходзілі, пужаліся, а ў Кіеве я такога не згадваю. А што датычыцца Варшавы, то тут увогуле дог-френдлі. Я жартую, што польская мова мне патрэбна толькі для сабачнікаў, бо яны заўсёды вітаюцца, заводзяць смолток. Але ў Варшаве не так шмат пляцовак, я ўвогуле іх амаль не бачу.
А што датычыцца котак, то ў нас на раёне жывуць штук 15 бяздомных катоў, і ва ўсіх надрэзаны вушкі, што яны стэрылізаваны. Іх прыходзяць карміць жанчыны, на гэта выдзяляе грошы ўжонд. То бок яны такія дагледжаныя. І наш кот тут бадзяецца. Усё неяк вельмі дружалюбна, і мне тут спакойна.
