
«Мая міграцыя» — гэта праект пра беларусаў і беларусак удалечыні ад дому.
Мы збіраем і публікуем вышыя гісторыі, каб разам спраўляцца з выклікамі вымушанага ад’езду. Часам гэта тэрапеўтычна — падзяліцца сваім перажыванням або знайсці падтрымку ў чужым лёсе. Таму мы імкнемся стварыць прастору, дзе можна абмяняцца досведам міграцыі і падтрымаць унутраныя апоры.
Тысячы беларус_ак былі прымушаны пакінуць дом, і кожн_ая з нас па-свойму перажывае гэтае выгнанне. Змена ландшафтаў прыводзіць да ўнутраных змен, а пераадолення выклікаў паўсядзённасці ў эміграцыі часта патрабуе і перамагання саміх сябе. Але персанальныя лёсы цьмянеюць, губляюць бачнасць на фоне гістарычнай сучаснасці і за масавасцю міграцыйных працэсаў. Для нас важна, каб асобныя галасы беларускіх мігрант_ак гучалі і былі чутны.
Калі вам ёсць, чым падзяліцца, — проста запоўніце форму па спасылцы. Па жаданню ваша гісторыя можа быць апублікавана ананімна.
Далучайцеся да нас, каб трымацца разам!🤍